ВЯРТАННЕ

Дабрачынны праект

Дапамагаем ваярам атрымаць псіхалагічную дапамогу падчас вайны і пасля яе

Што мы робім

Шукаем псіхолагаў, псіхатэрапеўтаў і іншых спецыялістаў з досведам працы з вайскоўцамі

Дамаўляемся аб валантэрскай ці платнай дамапозе дактароў беларускім і ўкраінскім ваенным

Шукаем беларускіх ці ўкраінскіх ваяроў, якім патрэбна псіхалагічная дапамога, і каардынуем яе атрыманне

Суправаджаем чалавека, пакуль праблема не будзе вырашына

Збіраем грошы добразычліўцаў, каб аплочваць паслугі дактароў тым, хто мае фінансавыя цяжкасці

Робім асветніцкія лекцыі і матэрыялы пра ПТСР і востры стрэс на вайне

Як мы робим

Каму дапамагаем?

Беларускім ваярам ва Украіне, негледзячы на прыналежнасць да тых ці іншых структур. Камісаваным ваярам ЗСУ, ветэранам украіна-расейскага супраціву. Дзеючым ваярам ЗСУ, калі вайсковая медыцынская служба не можа прапанаваць далейшай дапамогі.

Чым дапамагаем?

  • Псіхатэрапія (анлайн, афлайн у Кіеве, групавая тэрапія на перадку па судамове)
  • Тэрапія у змененых станах (кетамінавая, ібагаінавая – у клініцы, легальна ва Украіне)
  • Кантраляваная псіхадэлічная тэрапія з MDMA ці псілацыбінам (за мяжой Украіны)

Хто аплочвае лячэнне?

Усім, хто можа, мы прапануем аплачваць лячэнне самастойна непасрэдна правайдару тэрапіі. Для тых, хто не мае такой магчымасьці, мы шукаем грошы спонсараў.

Хто непасрэдна лекуе людзей?

Мы супрацоўнічаем з дзяржаўнымі і прыватнымі клінікамі, а таксама з асобнымі тэрапеўтамі і кансультантамі. У залежнасці ад запыту і клінічнай сітуацыі рэкамендуем правайдара тэрапіі. Запыт абмяркоўваецца з каардынатарам на пачатку знаёмства з пацыентам.

А калі мне не дапаможа тэрапія?

Будзем шукаць наступныя варыянты.

Колькі каштуе тэрапія?

Кошт вызначае правайдэр, мы намагаемся дамаўляцца аб зніжках для нашых пацыентаў. Курс кетамінавай тэрапіі можа каштаваць каля 20 тысяч грывень. Псіхатэрапія звычайна кашуте прыкладна 800 грывень у гадзіну. Канчатковы кошт вызначаецца паміж пацыентам і правайдэрам у залежнасці ад клінічнай сітуацыі. Пацыент можа звярнуцца да нас, каб кампенсаваць частку ці ўсю тэрапію.

Колькі часу займае лячэнне?

Гэтае цалкам залежыць ад патрэбы канкрэтнага пацыента. На курс рэабілітацыі з кетамінавай тэрапіяй вам спатрэбіцца мінімум два тыдні знаходзіцца ў Кіеві і прыходзіць у клініку некалькі разоў на тыдзень. Для камісаваных і ветэранаў з выстаўленым дыягназам ПТСР спатрэбіцца мінімум 3 тыдні. Па жаданні мы можам арганізаваць шпіталізацыю ў дзяржаўную клініку ці ў прыватную клініку гатэльнага тыпу за кошт пацыента. Псіхадэлічная тэрапія ўключае падрыхтоўчыя псіхатэрапеўтычныя сесіі (магчыма анлайн), адзін дзень непасрэдна псіхадэлічнай сесіі ў Еўрапейскай краіне, і некалькі сесій псіхатэрапеўтычнай інтэграцыі досведу.

Якія дакументы просім і выдаём?

Калі вы самі аплочваеце лячэнне, нам не патрэбны ніякія пацверджанні, каб рэкамендаваць вам дапамогу. Калі вы запросіце фінансавую кампенсацыю, нам дастаткова любога дакументальнага пацверджання вашай належнасці да катэгорый ваяроў, якім мы дапамагаем.

Калі курс тэрапіі адбываецца амбулаторна ў клініках, дактары могуць выдаць звычайную медыцынскую даведку аб праведзенай тэрапіі з датамі, штампамі, подпісамі.

Нам не патрэбна накіраванне, але любыя дадзеныя аб вашай медыцынскай гісторыі будуць карыснымі для дыагностыкі. Мы не можам выпісаць вам накіраванне ў ваенны шпіталь ці нашыя клінікі. Калі вы маеце пытанні па дакументах – звярніцеся да нас у асабістым парадку.

Што са мной адбываецца, ці я звар’яцеў/ла?

Хутчэй за ўсё не.

Калі вы адчулі змены ў сваім псіхічным стане менавіта ў час ваенных дзеянняў, імаверна, што ў вас вострая рэакцыя на стрэсс. Яна можа ўключаць:

  • У вострых сітуацыях адразу пасля стрэсавай падзеі – страту кантролю над сабой ці сувязі з рэчаіснасцю, застыванне.
  • Ад 0 да 28 дзен пасля стрэсавай сітуацыі – празмерная эмацыянальнасць, раздражняльнасць, агрэсіўнасць, рызыкоўныя паводзіны, праблемы са сном (бяссоніца, пастаянныя жахлівыя сны), праблемы з канцэнтрацыяй ўвагі (губляеце ці раняеце рэчы, абсталяванне, робіце іншыя памылкі) і іншыя.

Калі змены ў самадчувані пачаліся па вяртанні з баявых дзей, праз месяц ці больш, і маверна, што гэта пост-траўматычны стрэсавы разлад (ПТСР). Яго класічныя сімптомы:

  • навязлівыя ўспаміны або сны
  • пазбяганне думак пра здарэнне
  • негатыўныя змены ў мысленні і эмоцыях (чалавеку «дрэнна», сумны настрой, злосць, негатыўныя думкі пра сябе ці падзеі, зніжаная цікавасць да жыцця, суіцыдальныя думкі)
  • большае чым звычайна ўжыванне алкаголю ці іншых псіхаактыўных рэчываў

Калі вы можаце наўпрост звязаць змены ў самадчуванні з траўмай галавы, інтаксікацыяй баявымі хімікатамі, радыяцыйным апраменьваннем, выпадкамі выбухаў каля вас – нельга выключыць кантузію ці арганічнае паражэнне нервовай сістэмы. Вам трэба спачатку звярнуцца да неўролага і псіхіятра, каб выключыць кантузію ці арганічае паражэнне, і толькі потым шукаць псіхалагічную дапамогу. Калі вы не ведаеце, куды звярнуцца па неўролага ці псіхіятра – звярніцеся да нас у асабістым парадку.

Калі вы можаце падазраваць у сябе дэпрэсію, ці пост-траўматычны стрэсавы разлад, калі ласка скарыстайцеся апытальнікамі па спасылках:

1. Дыягностыка посттраўматычнага стрэсавага разладу (ПТСР)
2. Дыягностыка дэпрэсіі

Каманда праекту

‘Вяртанне’ – гэта дабрачынная ініцыятыва прыватных асоб. Беларусы і ўкраінцы, мы аб’ядналіся, каб нашыя ваяры маглі вярнуцца: да сябе, да нармальнага цывільнага жыцця, або наадварот – да магчымасці ваяваць ізноў. Заснавальнікі праекта з’яўляюцца таксама аднымі з заснавальнікаў UPRA. Мы перакананыя, што іннавацыйныя метады лекавання псіхічных разладаў, у тым ліку псіхадэлічная тэрапія, павінны быць легальныя і даступныя ва Украіне. Мы дапамагаем вайскоўцам і ветэранам атрымаць тэрапію ва Украіне і за яе мяжой. Вядзём асветніцкую працу сярод добраахвотнікаў, прыцягваем увагу грамадства і вайсковага кіраўніцтва да праблемы псіхічных разладаў на вайне.

Вікторыя Туштума (Беларусь)

Урач, Стратэгічны мэнаджар праекта "Вяртанне". Магістр бізнэс адміністравання (МВА). Каардынатар па пытаннях беларускіх вайскоўцаў. Сузасноўніца UPRA.

Уладзіслаў Матрэніцкі (Украіна)

Засноўнік і дырэктар цэнтра "Экспіо". Псіхатэрапеўт, кандыдат медыцынскіх навук. Сузасноўнік UPRA.

Арцём Лапатанаў

Каардынатар па пытаннях украінскіх вайскоўцаў. Сузасноўнік UPRA.

Крыптавалютныя рахункі:


Рахунак BTC

bc1qg640r29vcnryu5pqytlf80zzeandlh0salp6de

Рахунак ETH

0x87bfD66Af9df910057C13879635459e7700406c3

Рахунак USDT

0x87bfD66Af9df910057C13879635459e7700406c3

ЯК ДА НАС ЗВЯРНУЦЦА

Напісаць ліст на warriors@upra.org.ua. Калі ласка, не выкарыстоўвайце асабістую паштовую скрынку, асабістае імя ці прозвішча. Пакіньце нам ваш кантакт у Сігнале ці Тэлеграме і пазыўны або іншы псеўданім. Калі вы плануеце запытаць кампенсацыю коштаў, нам спатрэбіцца ідэнтыфікаваць вашую прыналежнасць да вайскоўцаў.

Select your color